Тубыльцы ўсяго свету навучаць палітыкаў берагчы прыроду

Тубыльцы Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі правялі ў Парыжы сумесную акцыю з патрабаваннем да сусветных лідараў распачаць актыўныя дзеянні для абароны прыроды.



Фота: euronews.com


Нягледзячы на забарону, накладзеную французскімі ўладамі на правядзенне любых вулічных мерапрыемстваў на час правядзення канферэнцыі па клімаце, гэтая акцыя, магчыма, з-за фальклорна-музычнай формы яе правядзення, не сустрэла процідзеяння з боку паліцыі.

Кандзіда, правадыр племя Эмбер, Панама:

"Мы сабраліся на гэтым караблі, каб падпісаць пакт салідарнасці паміж усімі тубыльскімі народамі. Мы хочам выратаваць матухну-Зямлю, хочам выратаваць нашу планету".

Правадыры тубыльных народаў кажуць, што сусветным лідарам, каб справіцца з экалагічнай катастрофай, якая насоўваецца на нас, трэба звярнуцца да досведу тубыльцаў, паколькі ніхто ў ХХІ стагоддзі не жыве настолькі блізка да прыроды, як яны.

Таміёра, жыхарка Гавайскіх выспаў:

"Я ўяўляю новае пакаленне. І яно моліць аб дапамозе. Пытанне толькі ў тым, калі мы будзем гатовыя. Калі мы сапраўды апынемся гатовыя да зменаў. Часу зусім не засталося. Трэба нешта рабіць ужо сёння".

Канферэнцыя па клімаце ў Парыжы пад эгідай ААН праходзіць ужо тыдзень. Новае усёабдымнае кліматычнае пагадненне плануецца падрыхтаваць да 10 снежня.

euronews.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: