Турцыя мае намер закрыць Басфор для Расіі

У ноч на 28 лютага ў Сірыі пад абстрэл патрапіў ваенны канвой Турцыі, у выніку чаго загінулі 33 салдаты.

Турцыя разглядае варыянты адказу на гібель вайскоўцаў у Сірыі.

Турцыя разглядае магчымасць перакрыцця праліваў Басфор і Дарданэлы для праходжання ваенных караблёў у якасці рэакцыі на абвастрэнне сітуацыі ў Ідлібе.

Адзначаецца, што рашэнне пра перакрыццё праліваў можа быць прынятае на падставе артыкулаў 20 і 21 канвенцыі Мантро 1936 года аб рэжыме праліваў, якія надзяляюць Анкару такім правам у тым выпадку, калі Турцыя палічыла б сябе краінай, "якая знаходзіцца пад пагрозай непасрэднай ваеннай небяспекі".

Акрамя таго паведамляецца, што турэцкі бок можа адкласці разгортванне С-400, якое раней было запланавана на красавік.

У той жа час, прадстаўнік Чарнаморскага флоту РФ Аляксей Рулеў паведаміў, што два фрэгаты “Адмірал Макараў” і “Адмірал Грыгаровіч” з крылатымі ракетамі “Калібр-НК” праходзяць турэцкія пралівы Басфор і Дарданелы ў кірунку Міжземнага мора.

Ён таксама паведаміў, што падчас пераходу экіпажы караблёў правялі вучэнні на палігонах баявой падрыхтоўкі флоту ў Чорным моры. "Трэці фрэгат Чарнаморскага флоту дадзенай серыі — “Адмірал Эсэн”, выконвае задачы ў Міжземным моры са снежня 2019 года", — дадаў прадстаўнік Чарнаморскага флоту Расіі.

Як вядома, гэтыя фрэгаты раней неаднаразова ўдзельнічалі ў расійскай аперацыі супраць паўстанцаў каля берагоў Сірыі.

Нагадаем, напярэдадні турэцкі канвой трапіў у Сірыі пад ракетны ўдар, у выніку чаго загінулі 33 вайскоўцы. У адказ Турцыя пачала наносіць масавыя ўдары па войсках Асада.

У Мінабароны Расіі заявілі, што сірыйскія войскі абстралялі турэцкі канвой, паколькі ён знаходзіўся сярод баявікоў, што надступалі. У ведамстве таксама адзначылі, што Расія не ўдзельнічала ў атацы.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: