Турцыя прапусціла ў ЕС больш за 100 тысяч мігрантаў

Тысячы нелегалаў знаходзяцца ў лясах у чаканні дазволу перайсці праз мяжу ў Грэцыю.

Мігранты збіраюцца на мяжы Турцыі і Грэцыі

Улады Турцыі прапусцілі ў краіны Еўрасаюза больш за 100 тысяч нелегальных мігрантаў. Пра гэта напярэдадні ўвечары сказаў міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сойле, паведамляе «Укрінфарм» у панядзелак, 2 сакавіка.

"Па стане на 19.40 нядзелі колькасць мігрантаў, якія пакінулі тэрыторыю нашай краіны праз Эдырне, дасягнула колькасці 100 577 чалавек", — заявіў Сойле.

Адзначаецца, што інтэнсіўны рух мігрантаў, якія імкнуцца перабрацца ў краіны ЕС, назіраецца ў памежных вёсках. Тысячы людзей знаходзяцца ў лясах і чакаюць дазволу перайсці праз мяжу ў Грэцыю.

Нагадаем, на мінулым тыдні ўлады Турцыі абвясцілі, што больш не будуць перашкаджаць патоку мігрантаў, якія хочуць трапіць у Еўропу. Рашэнне было прынятае пасля таго, як больш за 30 турэцкіх салдат загінулі падчас абстрэлу сіламі рэжыму Башара Асада ў Ідлібе.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што будзе дапамагаць Грэцыі стрымліваць паток мігрантаў з Сірыі.

Аўстрыйскі ж канцлер Себасцьян Курц заявіў, што Аўстрыя гатова дапамагчы стрымліваць мігрантаў на межах ЕС, а калі гэтага не атрымаецца, яна будзе абараняць уласныя межы.

Паводле korrespondent.net, www.ukrinform.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: