Турцыя. Затрыманні дэманстрантаў падчас Першамаю

У Стамбуле пры спробе правядзення першамайскіх дэманстрацый затрыманыя дзясяткі чалавек.

Раніцай у панядзелак прадстаўнікі левых апазіцыйных рухаў накіраваліся да плошчы Таксім — знаку антыўрадавага супраціву. Аднак паліцыя перакрыла ім ім шлях.

Праваахоўнікі ўжыли слезацечны газ і гумавыя кулі, разагналі натоўп і пачалі праводзіць затрыманні.

Спробы аналагічных шэсцяў былі спынены і на іншых вуліцах, што таксама вядуць да плошчы Таксім.

На першамайскім шэсці ў Стамбуле паліцыя затрымала амаль 140 чалавек, паведамляе ВВС. Паводле словаў актывістаў, рэальная колькасць затрыманых можа перавышаць гэтую лічбу амаль у два разы.



Фота AFP



Многія дарогі ў цэнтры Стамбула перакрытыя з вечара 30 красавіка.

Улады спрабуюць не дапусціць вулічных акцый.

Найбуйнейшыя турэцкія прафсаюзныя арганізацыі ў несанкцыянаваных уладамі акцыях удзелу не прымаюць.

Паводле euronews.com, www.segodnya.ua, ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: