У ходзе сустрэчы стала вядома, што ЗША выдзеляць 135 мільёнаў долараў для дапамогі сірыйскім бежанцам. Грошы будуць размеркаваны паміж Турцыяй і іншымі краінамі, якія прымаюць сірыйцаў. Сродкі
прызначаныя на закупкі харчавання для бежанцаў. Нагадаем, толькі ў Турцыі знаходзяцца каля 1,6 мільёна сірыйцаў, уцекачоў з сваёй краіны з-за грамадзянскай вайны.
Акрамя гэтага, яны абмеркавалі далейшую барацьбу з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава» ў Іраку і Сірыі. Эрдаган, са свайго боку, паўтарыў, што Турцыя будзе
дапамагаць ЗША толькі ў выпадку, калі Вашынгтон будзе надаваць больш увагі пытанню зрынання рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.