Туркменістан адмяняе бясплатныя газ, электрычнасць, ваду і соль

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў падпісаў указ, які з 1 студзеня 2019 года скасоўвае бясплатнае прадастаўленне насельніцтву электрычнасці, газу, пітной вады і харчовай солі.
Пастанова апублікавана на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва краіны, паведамляе currenttime.tv.

Зараз жыхары Туркменістана будуць плаціць за ўсе камунальныя паслугі, але, сцвярджае прэзідэнт, па "льготных коштах". У апошні год дзяржава давала пэўны ліміт карыстання камунальнымі паслугамі, а ўсё, што было звыш нормы, людзі аплачвалі самі.

"У нялёгкі пераходны перыяд былі ўведзены льготы па бясплатным карыстанні газам, электраэнергіяй, вадой, соллю, устаноўлены мінімальныя тарыфы на камунальныя паслугі і іншыя льготы. Але часы мяняюцца. Патрабаванне сённяшняга дня — эфектыўнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, адаптацыя жыцця грамадства, дзяржавы, кожнага чалавека да рынкавых адносінаў. Разам з тым прыродныя багацці краіны павінны служыць не толькі цяперашняму, але і будучым пакаленням", — сказаў прэзідэнт.

Прапанова аб поўнай адмене льгот была ўнесена Халк Маслахты — Народнай Радай.

Па словах Бердымухамедава, урад прыняў такое рашэнне, каб працягнуць "развіццё свабодных рынкавых адносінаў у эканоміцы Туркменістана".

На сваім выступе перад Саветам 25 верасня прэзідэнт краіны заявіў, што даходы туркменістанцаў "прыкметна павялічыліся", а таксама з'явіліся "шырокія магчымасці для заробку".

Восенню 2017 года Бурдымухамедов падпісаў Указ, які лімітаваў бясплатнае карыстанне камунальнымі паслугамі, быў падпісаны Бурдымухамедавым восенню 2017 года. Тады ва ўрадзе таксама заяўлялі пра паляпшэнне дабрабыту людзей.

Па меркаванні Андрэя Грозіна, загадчыка аддзела Сярэдняй Азіі і Казахстана Інстытута СНД, рашэнне адмовіцца ад бясплатнага прадастаўлення насельніцтву вады, газу і электраэнергіі выклікана пагаршэннем эканамічнага становішча краіны, перадае ria.ru. У рэспубліцы паслядоўна адмаўляюцца ад «заваёў» ранейшага прэзідэнцтва. Гэта значыць, у апошнія паўтара-два года афіцыйны Ашхабад крок за крокам касуе «празмернасці».

Грозін адзначыў, што Туркменістан — закрытая рэспубліка, таму рэальна ацаніць эканамічныя параметры досыць складана. Эксперт дадаў, што складваецца адчуванне пра пагаршэнне эканамічнай сітуацыі з месяца ў месяц, грошай у бюджэце становіцца менш. Як патлумачыў Грозін, ваганні на сусветным рынку энерганосьбітаў досыць балюча б'юць па краіне. Ён нагадаў, што адзіным сур'ёзным экспартным прадуктам краіны з'яўляецца газ, а пакупніком — Кітай, які раней выдзеліў краіне на развіццё, у тым ліку, паліўна-энергетычнага комплексу Туркменістана ад 8 да 12 мільярдаў долараў, але краіна вымушана расплачвацца за атрыманыя крэдыты. Акрамя гэтага, як дадаў эксперт, у Ашхабада сапсаваліся гандлёва-эканамічныя адносіны з іншымі суседзямі, у тым ліку з Расіяй і Іранам.

"Відавочна, што сітуацыя ў краіне складаная, даводзіцца эканоміць на ўсім, на чым можна і на чым нельга. У першую чаргу пад гэты рэжым эканоміі трапляе сацыяльная сфера", — сказаў Грозін.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: