Туркменістан. Кожны год — новы партрэт

У Туркменістане праходзіць штогадовае абнаўленне партрэтаў кіраўніка дзяржавы ва ўсіх дзяржаўных установах.

Фота www.hronikatm.com

Такая практыка існуе ледзь не з першых гадоў незалежнасці, і звычайна гэта праходзіць пад новым лозунгам. У гэтым годзе лозунгам стала назва адной з апошніх кніг правадыра туркменаў Гурбангулы Бердымухамедава «Туркменістан — сэрца вялікага шаўковага шляху».

Асноўная частка выдаткаў на абнаўленне партрэтаў кіраўніка дзяржавы пакрываецца за кошт выкладчыкаў, медработнікаў і ды іншых шараговых работнікаў дзяржустаноў.

Фота mid.astrobl.ru

Натуральна, вялікага захаплення змена партрэтаў не выклікае. Дадатковы фактар незадавальнення — партрэты прымушаюць абнаўляць на фоне самага вялікага ў гісторыі краіны эканамічнага крызісу.

Праўда, некаторыя кажуць, што абнаўленне партрэтаў Бердымухамедава — гэта хоць нейкі імпульс для эканомікі. Штогадовая кампанія з партрэтамі даўно стала прыбытковым мерапрыемствам для друкарскага бізнесу, які таксама пакутуе на дэфіцыт замоваў.

Паводле туркменскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: