Туркменістан. Мільён чалавек Ашхабаду

Кіраўнік адміністрацыі Ашхабада далажыў кіраўніку Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, што колькасць насельніцтва сталіцы Туркменістану дасягнула аднаго мільёна чалавек.

Помнік Сапармурату Ніязаву, які круціцца ўслед за сонцам. Фота: Tema.ru

Навіна адразу выклікала каскад пытанняў. Справа ў тым, што ўлады доўга імкнуліся зрабіць з туркменскай сталіцы горад-сад.

Напрыклад, пры Туркменбашы ўвесь цэнтр горада, уключаючы тэлефонныя будкі, упрыгожвалі мармурам. Актыўна зносіліся жылыя кварталы. Паралельна прыток насельніцтва ў горад імкнуліся абмежаваць — прапіска іншагародніх у сталіцы была забароненая з першых гадоў незалежнасці.

Адзін са шматлікіх помнікаў Сапармурату Ніязаву. Ашхабад. Фота: Tema.ru


Прапіску адмянілі толькі пяць гадоў таму. Ці хапіла гэтых гадоў, каб насельніцтва горада вырасла прыкладна з 600 тысяч да мільёна?

Магчыма, Бердымухамедаў папросту вырашыў, што Ашхабад не павінен саступаць іншым сярэднеазіяцкім сталіцам — Астане і Ташкенту, і загадаў агучыць лічбу ў мільён.

Паводле туркменскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць