Турыстам закрылі шлях на Эверэст з-за смецця

Улады Кітая вырашылі закрыць на нявызначаны тэрмін базавы лагер Эверэста ў Тыбеце для турыстаў, каб прыбраць назапашанае смецце.

Звычайным турыстам будзе дазволена наведваць раёны вакол манастыра Рангбук на вышыні каля 5 тысяч метраў над узроўнем мора, паведамляе South China Morning Post.

Наведваць базавы лагер, размешчаны на вышыні больш за 5 тысяч метраў, змогуць толькі асобы, якія атрымалі дазвол на ўзыходжанне. У гэтым годзе дазволена падымацца каля 300 альпіністам. Звычайным турыстам уваход будзе забаронены.

Альпіністы, якія атрымаюць дазвол на ўзыходжанне, павінны будуць выконваць больш строгія экалагічныя правілы, у тым ліку будуць абавязаны вывозіць з сабой усё сваё смецце.

Адзначаецца, што таксама будзе створана група з 200 чалавек, каб прыбраць ужо назапашанае смецце.

Нагадаем, у маі мінулага года чальцы франка-непальскай экспедыцыі сабралі на схілах Эверэста больш за пяць тон смецця — газавых балонаў, намётаў, бляшанак і пластыка.

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: