Турысты, увага: новы від махлярства!

Антывірусная кампанія Eset Nod32 папярэдзіла карыстальнікаў прыкладання для браніравання жылля Airbnb аб новым відзе махлярства.


Патэнцыйнай ахвяры прыходзіць ліст пра абнаўленне палітыкі прыватнасці праграмы. Для далейшага выкарыстання сэрвісу карыстачу прапануецца ў абавязковым парадку прыняць новыя ўмовы, перайшоўшы па спасылцы, паведамляе ria.ru.

Адзначаецца, што падобны крок прыводзіць вандроўніка на фэйкавую старонку, дзе паведамляецца аб неабходнасці абнавіць асабістую інфармацыю акаўнта. Сярод іншага карыстальніка просяць ўвесці дадзеныя банкаўскай карты.

Кампанія рэкамендуе ігнараваць падазроныя рассылкі, у тым ліку ад вядомых кампаній.

З 25 мая 2018 года ў Еўрапейскім саюзе ўступае ў сілу новы агульны рэгламент па абароне дадзеных (General Data Protection Regulation). Менавіта таму патрабаванне прыняць новую палітыку прыватнасці сэрвіса здаецца карыстальнікам праўдападобным, адзначаецца ў паведамленні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: