Турызм «толькі для жанчын»

Заходняя прэса ўпершыню звярнула ўвагу на бум такога незвычайнага сектару, як «турызм для жанчын».

Фота з сайта somhotels.es

Прыкладна з 2017-га, на хвалі фемінісцкага руху #metoo паўсталі турыстычныя фірмы, якія працуюць выключна з жанчынамі. Апошнія, у сваю чаргу, жадаюць адпачываць толькі ў гатэлях, дзе няма мужчынаў.

Аказалася, што формула працуе. Толькі ў Францыі на платформе для аматараў такога адпачынку штодзень рэгіструецца адна асоба. А колькасць падпісчыкаў набліжаецца да некалькі тысяч.

Падобная форма турызму цікавіць галоўным чынам жанчын, якія хочуць правесці адпачынак самотна — без дзяцей або сямейнікаў. У гэтым плане лічыцца, што «турызм для жанчын» дазваляе «цалкам расслабіцца і вызваліцца ад мужчынскіх поглядаў».

У верасні аматары новага тыпу адпачынку адсвяткавалі першы значны поспех. Гатэль Le Som Dona Hotel, што ў Іспаніі, першы ў свеце абвясціў, што цяпер будзе працаваць выключна з кліентамі-жанчынамі. Праўда, больш за шэсць кліентаў пакуль той гатэль прыняць не здольны.

А тым часам у Швецыі ўжо прайшоў першы рок-фестываль, куды ў якасці музыкаў і гледачоў дапускаліся толькі жанчыны.

Паводле французскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!