Тысячы людзей удзельнічаюць у акцыі "Антымайдана" ў Маскве

У Маскве праходзіць акцыя руху "Антымайдан" у сувязі з гадавінай пратэстаў на Майдане ў Кіеве, калі загінулі больш за сотню дэманстрантаў і зруйнаваўся рэжым Януковіча. "Антымайдан" называе падзеі ў Кіеве "пераваротам".



"Антымайдан" у Маскве


Тысячы людзей удзельнічаюць у акцыі, якая актыўна прасоўвалася ў падкантрольных дзяржаве сродках масавай інфармацыі пад лозунгам "Год Майдану. Не забудземся, не даруем".

Па словах карэспандэнта Рускай службы  www.bbc.co.uk Паўла Аксёнава, які знаходзіцца на акцыі, у дэманстрацыі ўдзельнічаюць не менш за 10 тысяч чалавек.

Шэсце праходзіць у цэнтры Масквы — ад Страснога бульвара да плошчы Рэвалюцыі, дзе запланаваны мітынг.

Дэманстрацыя разбіта на групы — паводле тэрытарыяльных і палітычных прыкметаў, у кожнай групы — свае лозунгі, транспаранты і сімволіка. На чале калоны ідуць казакі. Многія дэманстранты прыехалі з іншых рэгіёнаў Расіі — карэспандэнту bbc ніхто не сказаў, што за ўдзел у шэсці атрымаў узнагароджанне, аднак дэманстранты, якія прыбылі з Падмаскоўя, паведамілі, што іх прывозілі арганізавана, аўтобусамі.

"Антимайдан" в Москве

Акцыя праходзіць пад лозунгам "Год Майдану. Не забудземся, не даруем"

 

Напярэдадні расійскія СМІ актыўна заклікалі далучыцца да акцыі ўсіх, хто лічыць сябе "патрыётам" і выступае супраць "рэвалюцый".

"Антимайдан" в Москве

Прыхільнікі "Антимайдана", якія прыйшлі ў цэнтр Масквы, называюць падзеі ў Кіеве "дзяржаўным пераваротам" і заяўляюць, што яны супраць "каляровых рэвалюцый".

Рух "Антимайдан" быў створаны крыху больш за месяц таму — 15 студзеня гэтага года, з галоўнай задачай, як сцвярджаюць арганізатары, — "збірацца там, дзе збіраецца апазіцыя", каб не дапусціць "каляровых рэвалюцый" у Расіі.

Лідар руху Дзмітрый Саблін паведаміў, што на акцыю ў суботу прыедуць прыхільнікі руху з розных рэгіёнаў Расіі. Мэрыя Масквы дала дазвол на ўдзел у акцыі 10 тысяч чалавек.

Акцыя праходзіць праз дзень пасля таго, як прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвінаваціў Расію ў прамым удзеле ў расстрэле дэманстрантаў на Майдане ў лютым 2014 года.

"Антимайдан" в Москве

Паводле www.bbc.co.uk

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: