У 1989-м Беласток выратавалі ад тэхнагеннай катастрофы

У Беластоку прыгадваюць гадавіну чыгуначнай аварыі, якая ледзьве не прывяла да трагедыі. 9 сакавіка 1989 года з рэек сышлі 5 вагонаў з хлорам, якія везлі з тэрыторыі Беларусі.
Дзякуючы хутка праведзенай выратавальнай аперацыі, хлор не выцеку з цыстэрнаў.

Штогод у беластоцкіх святынях у памяць пра гэту падзею розныя канфесіі ладзяць службы:

— Не дайшло да трагедыі, дзякуй Богу, усё абышлося.

Праваслаўны архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў прыгадаў: “Калі перавярнуліся цыстэрны цягніка са смяротным хлорам, ён не выцек. Калі б гэта адбылося, то дакладна было б вельмі небяспечна”.

— Пабачыў, што бягуць людзі, нешта адбываецца. Стала страшна, навокал ляжалі вагоны, — прыгадваюць сведкі.

— Гэта было каля нашых дамоў, таму было страшна.

— Мы зачынялі вокны ў кватэрах, не выходзілі на двор.

На вуліцы Палескай у Беластоку, дзе з рэек сышлі вагоны з хлорам, адбыліся памятныя мерапрыемствы з удзелам прэзідэнта Беластока Тадэвуша Трускаляскага.

Каля помніка-крыжа разам маліліся праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія святары.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!