У ААН абвінавацілі наймітаў з РФ у масавых парушэннях правоў чалавека ў ЦАР

Эксперты ААН заявілі, што на сумленні расійскіх наймітаў пакаранні, катаванні падчас допытаў, адвольныя арышты і выгнанне грамадзянскага насельніцтва.

Група экспертаў ААН абвінаваціла расійскіх наймітаў у «сур'ёзных парушэннях правоў чалавека» ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, паведамляе www.dw.com. Да гэтага адносяцца пакаранні, катаванні падчас допытаў, адвольныя арышты і выгнанне грамадзянскага насельніцтва, адзначаецца ў справаздачы, апублікаванай у сераду, 31 сакавіка, у Жэневе.

Эксперты адзначылі, што гаворка ідзе пра ўдзел ПВК Вагнера, а таксама ахоўных фірм «Sewa Security Services» і «Lobaye Invest Sarlu» на баку ўрадавых сіл у боесутыкненнях з узброенымі фарміраваннямі. Хваляванні распачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у адной з самых бедных краін свету ў снежні мінулага года. Акрамя таго, расіяне «ў нейкай ступені» выкарыстоўваюцца размешчанымі ў краіне міратворчымі падраздзяленнямі ААН. Адзначаецца, што інфармацыя пра зверствы расійскіх наймітаў паступала і раней, і працягвае паступаць. І гэта выклікае сур'ёзную занепакоенасць, пазначана ў справаздачы.

Паведамленні пра выкарыстанне расійскіх наймітаў у розных краінах свету з'яўляюцца пастаянна, нагадвае агенцтва dpa. У тым ліку, пра іх удзел у грамадзянскай вайне ў Лівіі. 11 студзеня 2020 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, калі адказваў на пытанне пра колькасць байцоў ПВК Вагнера ў Лівіі, заявіў, што ў гэтай краіне ваююць найміты з мноства дзяржаў. «Калі там і ёсць расійскія грамадзяне, яны не прадстаўляюць інтарэсаў расійскай дзяржавы і грошай ад расійскай дзяржавы не атрымліваюць», — удакладніў ён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: