У ААН заявілі пра магчымы голад «біблейскіх маштабаў» праз каронавірус

Чалавецтва можа сутыкнуцца з голадам "біблейскіх маштабаў" з-за пандэміі каронавіруса, калі не забяспечыць харчовую бяспеку. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы (СХП) ААН Дэвід Бізлі.

Ілюстрацыйнае фота, Image by billy cedeno from Pixabay 

Ілюстрацыйнае фота, Image by billy cedeno from Pixabay 


Паводле звестак СХП, да канца 2020 года з вострым недахопам харчавання ў свеце могуць сутыкнуцца 265 млн чалавек. Гэта лічба ўдвая больш леташняй — з-за каронавіруса на мяжы голаду аказаліся 130 млн чалавек. Па словах вядучага эканаміста праграмы Арыфа Хусэйна, рэжым самаізаляцыі і эканамічная рэцэсія ўжо ўдарылі па жыхарах галадаючых краін.

Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб краінах Афрыкі, дзе жыве палова галадоўнікаў. Яшчэ 43 млн чалавек, якія сутыкаюцца з голадам, пражываюць на Блізкім Усходзе і ў Азіі. 18,5 млн — у краінах Карыбскага басейна і Лацінскай Амерыкі.

У аўтараў дакладу глабальнай сеткі па барацьбе з харчовымі крызісамі (у яе ўваходзіць СХП) насцярожанасць выклікае таксама сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны.

Бізлі назваў пандэмію каронавіруса «горшым гуманітарным крызісам з часоў Другой сусветнай вайны». Паводле яго слоў, без дапамогі СХП «штодня ад голаду будуць паміраць 300 тыс. чалавек, і так на працягу трох месяцаў». Бізлі дадаў, што гэтыя лічбы не ўлічваюць наступствы пандэміі COVID-19.

Па адным са сцэнарыяў праграмы, голад распаўсюдзіцца ў 30 краінах свету. У дзесяці з іх ужо цяпер каля мільёна чалавек знаходзяцца на мяжы галоднай смерці.

У пачатку красавіка ў ААН паведамілі, што з-за каронавіруса 8,3 млн чалавек у арабскім рэгіёне трапяць за рысу беднасці, а колькасць тых, хто недаатрымлівае прадукты харчавання, вырасце на 2 млн. Пры гэтым ужо цяпер у арабскіх краінах больш за 101 млн чалавек знаходзяцца на мяжы галечы, а 52 млн — недаядаюць.

Паводле rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: