
Адзін з прарасійскіх актывістаў падчас сутычак 2 траўня 2014 году ў Адэсе
Па хадайніцтве пракуратуры Адэскай вобласці 8 ліпеня Прыморскі раённы суд абраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай для 37-гадовага мужчыны. Следствам даведзена, што затрыманы, прыхоўваючы твар пад маскай-балаклавай і каскай, браў удзел у масавых беспарадках на Грэцкай плошчы 2 траўня 2014 году.
Затрыманаму паведамілі, што яго падазруюць па арт. 294 ч. 2 (масавыя беспарадкі, якія прывялі да гібелі людзей) Крымінальнага кодэксу Украіны. Як паведаміла УНІАН крыніца ў Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі ў Адэскай вобласці, затрыманы з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.
