© REUTERS/ Osman Orsal
Інфармацыі пра арганізатараў здарэння няма. ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ
паведамляла, што двое смяротнікаў кінулі гранаты ў бок людзей, а трэці адкрыў агонь з аўтамата.
Reuters паведамляе, што кіроўцы таксі, якія знаходзіліся ў раёне аўтамабільнай паркоўкі каля аэрапорта, адвозяць пацярпелых у бальніцы.
Вышэйшы савет па радыё і тэлебачанню Турцыі ўвёў часовую забарону на публікацыю і асвятленне падрабязнасцяў серыі выбухаў у аэрапорце Стамбула. У заяве чыноўнікаў сказана, што турэцкія ўлады такім чынам спрабуюць пазбегнуць пагаршэння сітуацыі. Таксама ў паведамленні Вышэйшага савета гаворыцца, што ўсе матэрыялы, звязаныя з момантамі выбухаў, павінны быць прадстаўлены уладам для выяўлення датычных да тэрактаў асоб.