У Афганістане скасавалі Міністэрства па справах жанчын і стварылі Міністэрства дабрадзейнасці

У Афганістане скасавалі Міністэрства па справах жанчын і стварылі на яго базе Міністэрства па прапагандзе дабрадзейнасці і прадухіленні заган, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на «BBC».


У Афганістане скасавалі Міністэрства па справах жанчын і стварылі на яго базе Міністэрства па прапагандзе дабрадзейнасці і прадухіленні заган.

Паведамляецца, што на будынку міністэрства ўжо ўсталявалі таблічку з новай назвай, яна абвяшчае: «Міністэрства па прапагандзе дабрадзейнасці і прадухіленні заган».

Такое ведамства ўжо існавала раней падчас праўлення «Талібана», менавіта яно ўводзіла строгія рэлігійныя дактрыны ў краіне ў адпаведнасці з ісламскім парадкам, а таксама прымала сур'ёзныя абмежаванні датычна жыцця жанчын у краіне. Яно адказвала таксама за працу «паліцыі нораваў», якая сачыла за выкананнем норм шарыяту, ісламскага закона. Любы, хто парушаў правілы, падвяргаўся суроваму пакаранню: лупцаванню, збіццю, ампутацыі канечнасцей, публічным пакаранням.

У сацыяльных сетках распаўсюджваюць відэа, на якіх жанчыны прыйшлі да будынка новага ведамства. Яны просяць дазволіць ім вярнуцца на працу.

Прадстаўнікі «Талібана» каментаваць новаўвядзенне адмовіліся.

Раней Міністэрства адукацыі Афганістана паведаміла, што заняткі ў сярэдняй школе адновяцца толькі для хлопчыкаў.

У жніўні баевікі руху «Талібан», якія захапілі ўладу ў Афганістане, паабяцалі, што іх праўленне будзе мякчэй, чым у 1990-х гадах. У прыватнасці, яны абяцалі не пазбаўляць жанчын Афганістана права атрымліваць адукацыю аж да ўніверсітэцкай і працаваць. Пры гэтым талібы заявілі, што дзяўчынкі і хлопчыкі, а таксама мужчыны і жанчыны не могуць знаходзіцца ў адным кабінеце пры навучанні ў школах і ўніверсітэтах.

У сістэме адукацыі Афганістана класы з першага па шосты лічацца пачатковымі, у іх навучаюцца дзеці з 7 да 13 гадоў. Класы з 6-га па 12-ты лічацца сярэднімі, іх наведваюць падлеткі ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: