У Афганістане ўзарвалі мячэць. Загінулі больш за 60 чалавек

Не менш за 62 чалавекі загінулі і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку двух выбухаў, што адбыліся ў мячэці ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістана.

Фото: tolonews.com

Падчас малітвы ў пятніцу, 18 кастрычніка, у мячэці ў правінцыі Нангархар адбылося два выбухі, колькасць ахвяр працягвае расці, паведаміў тэлеканал TOLOnews.

У выніку двух выбухаў у мячэці ў афганскай правінцыі Нангархар загінулі не менш за 62 чалавекі.

Як паведамляе Reuters, выбуховае прыстасаванне знаходзілася ўнутры мячэці. Выбухі адбыліся падчас малітвы. «Аль-Джазіра» паведамляе пра серыю выбухаў. Мячэць была разбураная.

Ні адна з дзеючых у рэгіёне экстрэмісцкіх груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што здарылася.

Паводле korrespondent.net, meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: