У Афінах палыхнулі пратэсты супраць забароны пратэстаў (фота)

Новы закон Грэцыі аб дэманстрацыях дазваляе забараніць ужо запланаваную акцыю, калі пракуратура ўгледзіць у ёй пагрозу вулічных беспарадкаў.


 Пратэсты ў Афінах. Фота EPA/UPG


У Афінах каля дзесяці тысяч чалавек выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць новага закона аб дэманстрацыях.

У адпаведнасці з гэтым законам пракуратура атрымлівае права забараніць масавую акцыю ў выпадку, калі ўбачыць у ёй пагрозу вулічных беспарадкаў.

Мітынг у Афінах пачаўся мірна. Частка пратэстоўцаў трымала ў руках расцяжкі "Рукі прэч ад дэманстрацый". Затым мітынг перарос ў беспарадкі.

Відавочцы паведамляюць, што некаторыя з пратэстоўцаў пачалі закідваць паліцыю фаерамі і рознымі прадметамі. Паліцыянты ўжылі слёзатачывы газ і шумавыя гранаты.

 

Паводле korrespondent.net

Фота EPA/UPG

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: