У Албаніі на час эпідэміі рэзка скароцяць заробкі міністраў і дэпутатаў

Кіраўнік урада заявіў, што спачатку меў намер павялічыць падаткі для буйнога бізнесу, але пасля вырашыў напалову зрэзаць заробкі дэпутатам і міністрам

Эдзі Рама скараціў міністрам зарплату

У Албаніі міністрам і дэпутатам у чаканні значнага эканамічнага спаду скарацілі зарплаты. Адпаведнае рашэнне прыняў прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама. Пра гэта 20 сакавіка паведамляе korrespondent.net са спасылкай на тэкст ягонага звароту да грамадзян.

Прэм'ер Албаніі адзначыў, што спачатку хацеў прапанаваць план, па якім найбольшы ўклад павінен зрабіць буйны бізнес, а таксама тыя, хто атрымлівае высокія зарплаты ў дзяржаўным сектары.

"Але я перакананы, што гэта можа ўспрымацца няправільна, як тое, што ў дзяржавы няма грошай на выплату заробкаў і пенсій. Таму мы не будзем чапаць ні адну іншую зарплату, акрамя зарплаты чальцоў Савета міністраў і дэпутатаў албанскага парламента, якія будуць атрымліваць толькі палову свайго заробку да канца вайны", — сказаў Эдзі Рама.

У сваім выступе ён неаднаразова назваў барацьбу з каронавірусам вайной, у якой Албаніі няма ў каго прасіць дапамогі, паколькі іншыя краіны таксама вядуць гэтую вайну. Эдзі Рама таксама распавёў, што ў Албаніі каронавірусам заразіліся 64 чалавекі, двое — памерлі, уведзеныя каранцінныя меры.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: