У Алматы працягваюцца пратэсты: яшчэ каля сотні затрыманых

Незадаволеныя вынікамі выбараў прэзідэнта казахі другі дзень запар ладзяць пратэсты.

Затрымання на пратэстах у Казахстане

Людзі, незадаволеныя вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Казахстане, сабраліся на плошчы ў цэнтры Алматы ў панядзелак, 10 чэрвеня.

Улады ачапілі саму плошчу і прылеглы да яе сквер паліцыяй і Нацгвардыяй. Па перыметры стаяць патрульныя машыны. Паліцыя затрымлівае тых, хто сабраўся на акцыю, вядома пра сотню затрыманых. Удзелькікаў акцыі грузяць у грузавікі і звозяць, паведамляе www.interfax.ru.

У сталіцы Казахстана Нур-Султане таксама пратэставалі людзі. Напярэдадні, 9 чэрвеня, там прайшлі масавыя несанкцыянаваныя мітынгі. Цяпер жа там ачэпленая плошча Жастар, а на ходніках стаяць некалькі сотняў спецназаўцаў са шчытамі. На самой плошчы пратэстоўцаў няма. Мабільная сувязь працуе кепска.

Усяго за час акцый было затрымана каля 500 чалавек.

Афіцыйна пра перамогу Касым-Жамарта Такаева на прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане мясцовы ЦВК абвясціў у панядзелак, 10 чэрвеня. Ён набраў 70,76 працэнта галасоў

Паводле www.interfax.ru, korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!