У Алжыры адбываюцца масавыя пратэсты, ёсць пацярпелыя

У Алжыры праходзяць акцыі пратэсту супраць 5-га прэзідэнцкага тэрміну кіраўніка дзяржавы Бутэфлікі. Выбары пройдуць 18 красавіка.
dw.com

dw.com

Падчас пратэстаў у Алжыры, накіраваных супраць магчымага пятага прэзідэнцкага тэрміну 82-гадовага кіраўніка дзяржавы Абдэльазіза Бутэфлікі, пацярпелі больш за 180 чалавек. Пра гэта ў суботу, 2 сакавіка, паведаміла дзяржаўнае інфармагенцтва APS са спасылкай на міністэрства аховы здароўя. Па афіцыйных дадзеных, адзін чалавек памёр у выніку інфаркту. У сталіцы дзяржавы Алжыр на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Яны запатрабавалі ад Бутэфлікі адмовіцца ад вылучэння сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах, якія намечаны на 18 красавіка. Аднак Бутэфліка, як вынікае з паведамлення інфармагенцтва, абвясціў аб прызначэнні кіраўніка сваёй перадвыбарнай кампаніі.

У пятніцу вечарам мірная пратэстная акцыя непадалёк ад прэзідэнцкага палаца перарасла ў сутыкненні з паліцыяй. Акцыя стала ў Алжыры найбуйнейшай дэманстрацыяй супраць дзеючай улады пасля Арабскай вясны 2011 года. Пратэсты ўспыхнулі пасля рашэння кіруючай партыі «Фронт нацыянальнага вызвалення» зноў вылучыць у прэзідэнты Абдэльазіза Бутэфліку. Яго шанцы эксперты ацэньваюць як нядрэнныя, паколькі апазіцыя ў краіне раз'яднаная.

Бутэфліка з 1999 года ўзначальвае краіну, у якой 70 працэнтаў насельніцтва маладзей 30 гадоў. У 2013 годзе на Бутэфліку быў здзейснены замах, пасля якога ён можа перасоўвацца толькі ў інвалідным вазку. З тых часоў ён рэдка з'яўляўся на публіцы і наогул не выступаў з прамовамі. Пры гэтым швейцарскія СМІ паведамілі, што Бутэфліка знаходзіцца ва універсітэцкай клініцы Генфа.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: