У анэксаваным Крыме ў 2018-м па палітычных матывах арыштавалі 37 чалавек

На працягу 2018 года ў анэксаваным Крыме па палітычных матывах пазбавілі волі 37 чалавек. Пра гэта ў эфіры праграмы «Громадське.Крим» заявіла кіраўнік «Крымскай праваабарончай групы» Вольга Скрыпнік.
Ілюстрацыйнае фота, old.qha.com.ua

Ілюстрацыйнае фота, old.qha.com.ua

«Калі казаць пра рэпрэсіі, то 37 чалавек сёлета былі пазбаўлены волі ў рамках палітычна матываваных спраў. З іх 13 — гэта грамадзянскія асобы. Сярод іх ёсць грамадзянскія актывісты. Напрыклад, Сервер Мустафаеў, Энвер Бекір, Яўген Каракашаў. А яшчэ 24 чалавекі — гэта нашы ўкраінскія маракі, якія з'яўляюцца ваеннапалоннымі», — адзначыла праваабаронца.

Паводле яе слоў, па меншай меры шэсць чалавек былі арыштаваныя па адміністрацыйных справах.

«Найбольш вядомая з гэтых спраў — пазбаўленне волі абаронцы многіх палітвязняў, крымскататарскага адваката Эміля Курбедзінава. Гэта як раз прыклад таго, што ціск на адвакатаў у Крыме працягваецца», — сказала яна.

Скрыпнік дадала, што, па яе даных, у 2018 годзе ў Крыме адкрылі 44 новыя крымінальныя справы па палітычных матывах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!