У Анкары забіты расійскі пасол

У памяшканне Галерэі сучаснага мастацтва ў Анкары, дзе праходзіла адкрыццё фотавыставы «Расія вачыма турак», уварваўся ўзброены чалавек.

Інцыдэнт адбыўся падчас выступу пасла Расіі Андрэя Карлава, перадае ТАСС. Паведамляецца, што былі чутныя стрэлы, а той, хто нападаў крычаў: «Выбірайцеся!»


Тым часам Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ перадае, што расейскі амбасадар атрымаў сур'ёзнае агнястрэльнае раненне і быў адпраўлены ў бальніцу. AFP паведамляе, што акрамя амбасадара раненні атрымалі яшчэ некалькі чалавек.

РІА Навіны са спасылкай на ўласную крыніцу паведаміла, што Амбасадар Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў памёр ад раненняў.

На дадзены момант расійскі МЗС афіцыйна пацвердзіў тое, што 62-гадовы дыпламат атрымаў агнястрэльнае раненне. Па звестках ведамства, дапамогу Карлаву аказваецца на месцы замаху.

Нападнік ліквідаваны ў выніку перастрэлкі з паліцыяй.


Карлаў быў прызначаны на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расіі ў Турцыі ў ліпені 2013 года. Да гэтага працаваў у консульскім дэпартаменце МЗС Расіі, з ліпеня 2001 па снежань 2006-га быў паслом у КНДР. На дыпламатычнай службе знаходзіўся з 1976 года.

Паводле kommersant.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: