У Арменіі суд арыштаваў на два месяцы сябру Лукашэнкі

Суд у Ерэване на два месяцы арыштаваў дэпутата парламента, лідара апазіцыйнай фракцыі «Квітнеючая Арменія» Гагіка Царукяна. Пра гэта журналістам паведаміў адзін з яго адвакатаў, перадае выданне Aysor.

Царукян крайні злева


Царукяна абвінавачваюць у подкупе выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у красавіку 2017 года. Як заявіў генпракурор Артур Даўцян, кожнаму выбаршчыку плацілі па 10 тыс. драмаў. 16 чэрвеня Нацыянальны сход Арменіі прагаласаваў за зняцце дэпутацкай недатыкальнасці і арышт Царукяна. У галасаванні ўдзельнічалі толькі 87 дэпутатаў кіруючай фракцыі «Мой крок» (усе прагаласавалі «за», усяго ў парламенце Арменіі 101 дэпутат), якую ўзначальвае Пашынян. «Квітнеючая Арменія» і апазіцыйная «Светлая Арменія» ў галасаванні ўдзел не прынялі.

Абаронца назваў рашэнне суда незаконным і паабяцаў, што яно будзе абскарджана.

«На самой справе, прыняцце гэтага рашэння было для нас прадказальна, таму Гагік Царукян не з’явіўся ў суд, ён адразу звярнуўся ў Службу нацыянальнай бяспекі» — - прыводзіць словы адваката выданне Panorama.am.

Кіраўнік «Квітнеючай Арменіі» назваў свой арышт палітычнай замовай. «Яны адкажуць за сваё рашэнне. Кажуць няпраўду, падманваюць людзей і ў сацыяльных, і ў эканамічных, і палітычных пытаннях», — цытуе яго Aysor.

Царукян узначальвае «Квітнеючую Арменію», якая займае ў парламенце 25 месцаў, з 2004 года. За час знаходжання ў парламенце яго партыя была як апазіцыйнай, так і ўваходзіла ў альянс з Рэспубліканскай партыяй Арменіі, якая кіравала да 2018 года. Гэта ён падарыў Мікалаю Лукашэнку белае ільвяня і бочку каньяку «на вяселле». Беларуская амбасада ў Арменіі размешчана практычна «дома» ў Царукяна.

Паводле Беларускага партызана і АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: