У арыштаваных расійских хакераў у Чэхіі знайшлі 8 мільёнаў еўра

У грамадзян Расіі і В’етнама, якіх арыштавалі ў Чэхіі па справе злому кампутарнай сістэмы МЗС Чэхіі і якіх вінавацяць ва ўмяшанні ў працу сістэмы выдачы відаў на жыхарства, у час ператрусаў забралі каля 200 мільёнаў крон (каля 7,7 мільёна еўра) наяўнымі.

Пра гэта паведаміла Radio Praha са спасылкай на Нацыянальны цэнтр барацьбы з арганізаваным злачынствам.

У абвінавачаных арыштавалі таксама аўтамабілі і нерухомасць на агульную суму 70 мільёнаў крон (каля 2,7 мільёна еўра).

Пра затрыманне васьмі чалавек, сярод якіх былі расіяне, стала вядома 16 кастрычніка. Іх арыштавалі яшчэ ў сярэдзіне верасня і высунулі абвінавачванні таксама ў адмыванні грошай.

З-за хакерскай атакі, у якой падазраюць расіян і в’етнамцаў, адбыліся збоі ў працы сістэмы па прыёме заяваў на від на жыхарства ў Чэхіі. Падазраваныя ў выніку хакерскай атакі маглі зарабіць некалькі мільёнаў еўра.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Андрэй
  • 2018-10-20 18:54:03
Новый час - старая хлусьня. У расiян знайшлi грошы. А у вьетнамцау́ не знайшлi? А хто яшчэ быу́ затрыманы? Чэхi былi цi не? Хопiць распальваць, пiнкертоны.

Каментаваць