У Батсване масава гінуць сланы

У Батсване за два месяц заолагі зарэгістравалі рост смяротнасці сланоў. Гаворка ідзе пра гібель больш за сотні жывёл.
Гэтыя паказчыкі, якія некаторыя спецыялісты ўжо паспелі назваць катастрафічнымі, выклікаюць трывогу ў тым ліку і ва ўладаў гэтай афрыканскай дзяржавы. Яны кажуць, што асноўная прычына — кліматычная.

Каардынатар нацыянальнай праграмы аховы сланоў Батсваны Цінаапі Мадзіры мяркуе, што «падобныя прыродныя з'явы, накшталт моцнай засухі, будуць пачашчацца, і гэта ў першую чаргу паўплывае на памяншэнне папуляцыі сланоў».

Засуха практычна цалкам знішчыла зялёнае покрыва пашы, дзе сланы прывыклі знаходзіць сабе ежу, у выніку спёкі моцна змялела рака і іншыя вадаёмы. Выжыць у гэтых умовах жывёлам, якім у дзень патрабуецца не менш за 3 цэнтнера травы і лісця і не менш за 100 літраў вады, практычна немагчыма.

Як паведамляе міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Батсваны, толькі на працягу аднаго тыдня тыдні яго супрацоўнікі зарэгістравалі больш 10 выпадкаў гібелі сланоў ў нацыянальным парку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!