У Брытаніі за добрыя паводзіны зняволеныя змогуць атрымаць ключы ад камер

Кіраўнікі турмаў змогуць даваць зняволеным большую свабоду па-за камерамі, магчымасць гатаваць сабе ежу, больш часу праводзіць у трэнажорнай зале, прымаць душ і сустракацца з наведвальнікамі.

Так выглядае камера ў Польшчы. Малюнак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

У Вялікабрытаніі апублікаваны праект новых правілаў працы турэмных устаноў. Згодна з ім, зняволеныя змогуць атрымліваць ключы ад камер за добрыя паводзіны,  паведамляе TUT.BY са спасылкай на theguardian.com..

Такім чынам Міністэрства юстыцыі хоча матываваць мясцовыя ўлады, каб тыя надавалі больш увагі сістэме ўзнагароджанняў для арыштаваных, а не пакаранняў.

Згодна з праектам, кіраўнікі турмаў змогуць даваць зняволеным большую свабоду па-за камерамі, магчымасць гатаваць сабе ежу, больш часу праводзіць у трэнажорнай зале, прымаць душ і сустракацца з наведвальнікамі.

Некаторым зняволеным таксама могуць дазволіць замыкаць дзверы сваіх камер. Але турэмны персанал у любы момант зможа пераразмеркаваць гэтыя ключы. Таксама ключы нельга будзе выкарыстаць для адкрыцця зачыненых дзвярэй, якія вядуць на волю. А яшчэ зняволеныя не змогуць падключаць платныя тэлеканалы і здзяйсняць «іншыя недарэчныя рэчы».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!