У Брытаніі заявілі, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з-за кібератакаў

У Штабе абароны Вялікабрытаніі заявілі, што асноўная пагроза зыходзіць з тэрыторыі Расіі і Кітая.
Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Вялікабрытаніі даводзіцца ўвесь час знаходзіцца ў стане вайны з-за кібератакаў з тэрыторый Расіі і іншых дзяржаў. Пра гэта, паводле Daily Telegraph, заявіў начальнік брытанскага Штаба абароны генерал Нікалас Картэр.

"Зменлівы характар ​​баявых дзеянняў паказвае, што межы паміж станамі міру і вайны сціраюцца. <...> Усё з-за таго, што суперніцтва вялікіх дзяржаў і барацьба ідэяў з недзяржаўнымі структурамі пагражаюць нам кожны дзень", — заявіў Картэр.

Брытанія змагаецца з кібератакамі. Фота: Getty Images

На думку генерала, асноўная пагроза ў цяперашні час звязаная з інфармацыйнай прасторай і зыходзіць з тэрыторыі Расіі і Кітая.

У сваім выступе Картэр паабяцаў, што Вялікабрытанія не пакіне дзеянні сваіх апанентаў без адказу.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!