У брытанскім Дуўры зафарбавалі Бэнксі

Невядомыя цалкам зафарбавалі знакамітае графіці Бэнксі. За дзень да гэтага каля адной з галоўных гарадскіх славутасцяў выраслі рыштаванні на чатыры ярусы. На раніцу графіці не стала.

Фото: instagram.com/banksy


Тое, што здарылася мясцовыя жыхары называюць не інакш як трагедыяй. Дзясяткі чалавек заявілі пра сваё шкадаванні з нагоды здарэння:

"Гэта культурны вандалізм найвышэйшага ўзроўню".

"Такое магло адбыцца толькі ў Дуўры: графіці зафарбавалі таму, што такім чынам Бэнксі выказаўся за захаванне Вялікабрытаніі ў ЕС".

"Гэта выява натхняла нас усіх, прымушала думаць, а цяпер нашага Бэнксі больш няма".

"Вельмі сумна, што хтосьці вырашыў знішчыць твор мастацтва, поўны дасціпнасці, пранізлівы да глыбіні душы".



Сям'я, якой належала будынак, разлічвала яго прадаць аднаму з лонданскіх музеяў, а атрыманыя грошы накіраваць на дабрачыннасць. Сам Бэнксі пакуль не выказаўся з нагоды таго, што здарылася.

Паводле euronews.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: