Масавая акцыя пратэсту ў Будапешце

У сталіцы Венгрыі прайшла акцыя супраць закрыцця Цэнтральна-Еўрапейскага універсітэта, заснаванага Джорджам Сорасам.
@tenaprelec

@tenaprelec


У мітынгу, які стаў самым масавым за апошнія некалькі гадоў, па падліках арганізатараў, прынялі ўдзел каля 70 тысяч чалавек. Па іншых ацэнак, на акцыю сабраліся больш за 80 тысяч чалавек.

Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт апынуўся пад пагрозай закрыцця пасля таго, як парламент на пачатку красавіка прыняў законапраект, які абавязвае замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, што працуюць у Венгрыі, мець філіял у сваёй краіне.

Універсітэт, заснаваны Сорасам, мае акрэдытацыю ў ЗША, але дзейнічае толькі на тэрыторыі Венгрыі.

Плануецца, што прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр павінен падпісаць законапраект аб рабоце універсітэтаў у панядзелак, 10 красавіка, пасля чаго ён уступіць у сілу. Удзельнікі акцыі пратэсту запатрабавалі, каб Адэр не падпісваў дакумент, а накіраваў яго на разгляд у Канстытуцыйны суд.

Удзельнікі акцыі пратэсту прайшлі маршам па мосце праз Дунай і сабраліся на плошчы ля будынка парламента, які ахоўвалі тры кардона паліцыі, у тым ліку ў ахоўнай экіпіроўцы.


Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт быў заснаваны Джорджам Сорасам у 1991 годзе. Выкладанне ў ВНУ вядзецца на англійскай мове. Навучанне ў Цэнтральна-Еўрапейскаму ўніверсітэце адначасова праходзяць каля 1,8 тысячы студэнтаў, як з Венгрыі, так і з некалькіх дзесяткаў іншых краін.

У Беларусі Джордж Сорас ажыццяўляў дзейнасць 1993 па 1997 гады. Ён займаўся падтрымкай праектаў, звязаных з адукацыяй, аховай здароўя, культурай, мас-медыя, IT-бізнесу. Акрамя фонду, быў адкрыты інстытут "Адкрытае грамадства". На час спынення працы (1997 год) сума, выдаткаваная на праекты ў нашай краіне, складала $ 13 млн.

У 1997 годзе беларускае аддзяленне фонду Джорджа Сораса было абвінавачана ва ўхіленні ад абавязковага продажу валюты і аштрафавана на 3 мільёны долараў. Акрамя таго, на беларускім тэлебачанні прагучала абвінавачванне і ў апазіцыйнай палітычнай дзейнасці. Сорас і выканаўчы дырэктар мінскага офіса Пітэр Бэрн былі вымушаныя з'ехаць з краіны.

Далейшыя перамовы з беларускім кіраўніцтвам наконт дзейнасці фонду плёну не далі. Штраф памерам амаль у 3 мільёны даляраў не быў зняты, банкаўскі рахунак фонду быў замарожаны.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: