У цэнтры Кіева ўначы адбыўся выбух

У цэнтры Кіева ноччу прагрымеў выбух. На месцы выбуху працуе паліцыя. Выбуховая хваля выбіла шыбы ў доме і ў аўтамабілях.

 

 Выбух на вуліцы Уладзімірскай у Кіеве. Скрыншто з  відэа

У ноч на 11 красавіка ў цэнтры Кіева на вуліцы Уладзімірскай, 4 адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе "Громадське", якое апублікавала відэа з месца падзей.

Выбухная хваля выбіла шкло на першым паверсе дома. Там знаходзяцца рэстараны і банк. Таксама без шкла засталіся аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя побач.

На месцы выбуху працуюць праваахоўнікі, інфармацыі пра пацярпелых няма, адзначае Корреспондент.net.

"На месца здарэння неадкладна накіравалі следча-аператыўную групу і выбухатэхнікаў. Падчас абследавання тэрыторыі праваахоўнікі выявілі дэфармаваныя фрагменты выбуховага прыстасавання, якія адправілі для правядзення экспертызы", — гаворыцца ў паведамленні паліцыі, што цытуе РІА “Новости Украина” 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: