У Цюрыху паліцыя разагнала жаночую дэманстрацыю

Паліцыя разагнала акцыю, ініцыяваную феміністычнай групай з нагоды хуткага Міжнароднага жаночага дня.
У швейцарскім Цюрыху паліцыя ў суботу, 6 сакавіка, разагнала дэманстрацыю з удзелам некалькіх сотняў жанчын з нагоды надыходзячага Міжнароднага жаночага дня. Двое чалавек былі затрыманыя. Вартавыя парадку ўжылі слёзатачывы газ. Па звестках паліцыі, ніхто не пацярпеў. Аднак швейцарскае выданне Blick піша, што адна з дэманстрантак ўкусіла паліцэйскага.

Да дэманстрацыі заклікала фемінісцкая група. Ініцыятары вылучылі лозунг: "Парушым рытм будняў прыгнёту і створым прастору для нашай крытыкі".

Удзельніцы акцыі прайшлі маршам па цэнтральных вуліцах горада. Пры гэтым вартавыя парадку некалькімі днямі раней нагадалі на сваёй старонцы ў Twitter, што ва ўмовах пандэміі COVID-19 правядзенне масавых мерапрыемстваў у Швейцарыі забаронена.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: