У Чарнагорыі адбываюццца шматтысячныя пратэсты супраць прэзідэнта

Антыпрэзідэнцкія пратэсты ўслед за Сербіяй набіраюць абароты і ў Чарнагорыі. Тысячы чарнагорцаў выйшлі ў суботу на вуліцы Падгорыцы з пратэстам супраць прэзідэнта сваёй краіны Міла Джуканавіча.
Reuters

Reuters

У сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы ў суботу, 2 сакавіка, адбыўся пратэстны марш, які сабраў тысячы чалавек, паведамляе Reuters. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі прэзідэнта краіны Міла Джуканавіча і яго ўрада, абвінавачваючы ўлады ў карупцыі, кумаўстве і злоўжыванні службовым становішчам.

Тысячы людзей пры падьрымцы грамадзянскіх актывістаў, блогераў і журналістаў, якія запэўніваюць, што не звязаныя з палітычнымі партыямі, прайшлі праз цэнтр горада, скандуючы «Міла — злодзей». Апазіцыйныя палітыкі ад пратэстаў дыстанцыяваліся, адзначае Reuters.

Гэта ўжо чацвёртая акцыя пратэсту ў Чарнагорыі за апошнія некалькі тыдняў. Мітынгі пачаліся пасля таго, як былы саюзнік Джуканавіча Душка Княжэвіч абвінаваціў прэзідэнта і кіруючую Дэмакратычную партыю сацыялістаў (ДПС) у карупцыі, кумаўстве, злоўжыванні службовым становішчам і фінансавых махінацыях.
Чарнагорская пракуратура абвінаваціла банкіра Княжэвіча ў махлярстве і адмыванні грошай, але той збег у Вялікабрытанію. Ён паабяцаў прадставіць больш сведчанняў сумніўных здзелак Джуканавіча і яго саюзнікаў.

Джуканавіч і ДПС абвінавачванні абверглі, заявіўшы, што пратэсты — законныя, калі яны не набываюць гвалтоўныя формы.


Чытайце таксама: У Сербіі пашыраецца геаграфія пратэстаў

Падзеі ў Чарнагорыі разгортваюцца на тле працяглых пратэстаў у суседняй Сербіі. З мінулага года сербы выходзяць на штотыднёвыя акцыі з патрабаваннем адстаўкі свайго прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Адзін з апошніх пратэстных маршаў у Бялградзе сабраў некалькі тысяч чалавек. Сэрбская апазыцыя абвінавачвае ўлады краіны ў карупцыі і парушэнні дэмакратычных прынцыпаў.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: