У Чэхіі прайшла акцыя салідарнасці з пакаранымі сябрамі ініцыятывы «Ежа замест бомб» у Мінску (фота)

Актывісты ініцыятывы "Ежа замест бомб" у Чэхіі зладзілі акцыю салідарнасці са сваімі затрыманымі беларускімі калегамі.

У сераду, 27 студзеня, каля ста чалавек з руху "Чэшская ежа замест бомб" сабраліся перад пасольствам Беларусі ў Празе, паведамляе a2larm.cz.  Такім чынам яны адрэагавалі на падзеі ў Мінску, дзе на мінулым тыдні былі затрыманыя дзве групы актывістаў з ініцыятывы Ежа замест бомб, калі яны раздавалі ежу бяздомным. Разам з імі міліцыя затрымлівала людзей, якія прыйшлі па бясплатную ежу.

Чэшская акцыя салідарнасці з беларускай "Ежай замест бомб" павінна была прыцягнуць увагу да несправядлівасці, ахвярамі якой сталі беларускія актывісты і іншыя людзі, а таксама дапамагчы сабраць сродкі для аплаты штрафаў. На мерапрыемства прыехалі прадстаўнікі арганізацыі "Ежа замест бомб" з пятнаццаці чэшскіх гарадоў.

Фота Пятра Зеўлака,

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: