У Чэхіі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да лідараў былой ЧССР

Экс-прэм'ер ЧССР, былы генеральны сакратар кампартыі і экс-кіраўнік МУС абвінавачваюцца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Следства лічыць, што яны маглі прадухіліць некалькі смерцяў на мяжы ў 1976-1989 гадах.
Паліцыя Чэхіі ўзбудзіла крымінальныя справы ў дачыненні да былых высокапастаўленых функцыянераў ЧССР. Экс-старшыня ўрада ЧССР Любамір Штроугал, былы генеральны сакратар Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Мілаш Якеша і экс-кіраўнік МУС Чэхаславакіі Враціслаў Вайнар абвінавачваюцца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, гаворыцца ў паведамленні чэшскага Бюро па дакументацыі і расследаванні злачынстваў камунізму, апублікаваным у аўторак, 26 лістапада.

Гаворка ідзе пра ўжыванне зброі на чэхаславацкіх межах у 1970-1980-х. З сакавіка 1976-га па канец 1989 года 9 чалавек, якія спрабавалі перасекчы мяжу, былі застрэленыя памежнікамі, а яшчэ як мінімум 7 атрымалі раненні.

Фігуранты спраў рэгулярна атрымлівалі інфармацыю пра падобныя здарэнні ў сілу сваіх пасадаў, аднак не прынялі меры, якія прадухілілі б трагічныя інцыдэнты, падкрэсліваецца ў паведамленні. Пры доказе іх віны Штроугалу, Якеша і Вайнару пагражае ад 2 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: