У дадзеных Мінабароны РФ аб ракеце, што збіла над Украінай Boeing, знайшлі нестыкоўкі

Арыгінал фармуляра на рухавік ракеты для «Бука» быў адноўлены за год да таго, як гэты рухавік вырабілі, вынікае з дакументаў Мінабароны.
Фота: Антон Новадзярожкін / ТАСС

Фота: Антон Новадзярожкін / ТАСС

У рассакрэчаных дакументах, якія Мінабароны Расіі раней, 17 верасня, прадставіла як «неабвержныя доказы» недатычнасці Расіі да крушэння малайзійскага Boeing 777 пад Данецкам у 2014 годзе, ёсць несупадзенні ў датах і нетыповае напісанне лічбы «2». На іх звярнула ўвагу «Новая газета».
Фота: RT на рускай / YouTube

Мінабароны паказала некалькі дакументаў — «адноўлены арыгінал фармуляра», «зводную ведамасць на выраб» і «журнал прынятай прадукцыі». У гэтых дакументах фігуруе ракета з рухавіком пад нумарам 8869032. Гэтай ракетай, па дадзеных Міжнароднай следчай групы (JIT), быў збіты малайзійскі Boeing над Данбасам.

Ракета з такім рухавіком была сабрана 24 снежня 1986 года і атрымала серыйны нумар гатовага вырабу 8868720. 29 снежня выраб быў адпраўлены ва ўкраінскую вайсковую часць 20/152, казалі ў ведамстве.
Фота: RT на рускай / YouTube

Фота: RT на рускай / YouTube

У дакументах сапраўды прысутнічаюць паказаныя нумары, аднак у «адноўленым арыгінале» ёсць «нестыкоўка» дат. Так, у гэтым дакуменце гаворыцца, што выраб 8720 з рухавіком пад нумарам 9032 быў сабраны 24 снежня 1986 года. Пры гэтым дата запаўнення «адноўленага арыгінала» — 14 студзеня 1986 года — кажа пра тое, што ён быў запоўнены за год да вытворчасці гатовага вырабу. Адказнай за аднаўленне арыгінала паказаная нейкая Дзмітрыева.

У «зводнай ведамасці на выраб» «Новая» звярнула ўвагу на почырк таго, хто яе запаўняў. Так, аўтар выпісвае лічбу два, кожны раз выводзячы пятлю наверсе і ўнізе. У змесце ведамасці лічба два выпісана інакш. Таксама пры напісанні апошніх дзвюх лічбаў у ведамасці выкарыстоўваецца больш светлая туш.

Журналісты накіравалі запыт у Мінабароны Расіі.

Паводле РБК

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!