У Данбас будзе ўведзена ўзброеная місія АБСЕ?

Лідары краін «нармандскай чацвёркі» ў Берліне бакі дамовіліся аб тым, што ў Данбас будзе ўведзена ўзброеная місія АБСЕ, якая павінна забяспечыць падрыхтоўку да правядзення мясцовых выбараў у рэгіёне, заяўляе прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

«Дамовіліся таксама пра тое, што ніхто не будзе перашкаджаць дзейнасці АБСЕ. І для забеспячэння падрыхтоўкі да будучых мясцовых выбараў, калі ўмовы бяспекі дадуць нам магчымасць праводзіць гэтыя выбары, мы зараз зробім спробу ўвесці ўзброеную, мы яе называем паліцэйскай, місію АБСЭ, якая будзе забяспечваць бяспеку як падчас выбарчага працэсу, так і на пераходны перыяд», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы ў «нармандскім фармаце» (Украіна, ФРГ, Францыя, Расія) у ноч на чацвер у Берліне.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што расійскі бок пагадзіўся з неабходнасцю ўвядзення ўзброенай паліцэйскай місіі АБСЭ.

«Магу асобна падкрэсліць, што расійскі бок таксама падтрымаў неабходнасць увядзення ўзброенай паліцэйскай місіі АБСЭ», — сказаў Парашэнка.

У «ДНР/ЛНР»  выступілі супраць увядзення місіі АБСЕ. Пра гэта «Інтэрфаксу» сказаў паўнамоцны прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дэйна.

На яго думку, увядзенне ўзброенай місіі АБСЭ ў Данбас тэхнічна складана рэалізаваць. «На сённяшні дзень у гэтым няма неабходнасці. Мы катэгарычна супраць. Таксама гэта практычна нерэалізуема з тэхнічнага боку — тады патрэбна іншая місія і іншы мандат. Цяперашняя місія носіць асабліва грамадзянскі характар. Адным словам, рэалізаваць гэтую ініцыятыву наўрад ці атрымаецца», — сказаў ён .

Намеснік камандуючага аператыўным камандаваннем самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Эдуард Басурын таксама не бачыць магчымасці для рэалізацыі такога роду ініцыятывы. «Па-першае, у місіі АБСЕ ў Данбасе няма ваенных падраздзяленняў. Місія назіральная і грамадзянская. Па-другое, увядзенне сюды паліцэйскай ці іншай замежнай ўзброенай місіі будзе супярэчыць мінскім дамоўленасцям, якія выразна паказваюць на недапушчальнасць прысутнасці замежнікаў са зброяй у Данбасе», - сказаў ён.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: