У Белы дом, дом Клінтанаў і рэдакцыю CNN даслалі бомбы (дапоўнена)

У пошце, адпраўленай у дом Хілары і Біла Клінтанаў ў Нью-Ёрку, знайшлі выбуховае прыстасаванне, паведамляе The New York Times. Таксама выбуховыя прыстасаванні былі адпраўленыя па пошце ў Белы дом і рэдакцыю CNN у Нью-Ёрку. Будынак ачэплены, праводзіцца эвакуацыя.
Дом Клінтанаў, фота bnonews.com

Дом Клінтанаў, фота bnonews.com

Падазроную пасылку выявіў работнік, які займаецца упарадкаваннем пошты. Магутнасць бомбы не ўдакладняецца.

Выбуховае прыстасаванне, якое было адпраўлена ў Белы дом, перахапілі на ваеннай базе ў акрузе Калумбія, дзе сартуецца пошта для адміністрацыі прэзідэнта.

22 кастрычніка выбуховае прыстасаванне знайшлі ў паштовым адпраўленні, якое прызначалася амерыканскаму мільярдэру Джорджу Сорасу. Служачы рэзідэнцыі аднёс яго ў бяспечнае месца і выклікаў паліцыю; у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-24 17:26:19
Год таму 31 снежня 2017 у Метраполітэн Опера выпадкова сустрэў сп Хілары Клінтан і сп Біла Клінтана ў перапынку спектаклю. Спадарыня павіншавала мяне з Новым годам і я яе таксама, а прэзідэнт Клінтан толькі павярнуўся ў мой бок, каб паглядзець каму ж яго жонка выказала віншаванні і нічога путнага не разгледзіўшы нічога мне не сказаў. Я сфатаграфаваў сп Хілары, але здымак атрымаўся не очань - было цёмна ў тым месцы, а ўспышкай не жадаў карыстацца. Таму не хачу выкладваць фота. Прыйдзецца вам паверыць мне на слова, што так і было.

Ну а інфу пра бомбу ўспрымаю як піяр дэм-партыі перад маючымі адбыцца з хуткім часе тутэйшымі выбарамі.