У дзень сваіх імянін Францішак пачастуе марозівам усіх бедных

Ватыкан паведаміў, што пантыфік хоча святкаваць свае імяніны з самымі беднымі.



Фота PAP/EPA/ANGELO CARCONI

У дзень сваіх імянін Францішак пачастуе марозівам усіх бедных. Мяркуецца, што ва ўсе рымскія пляцоўкі, якія дапамагаюць бедным, у тым ліку ў «Карытас», трапіць амаль пяць тысяч порцый. Пра гэта паведаміла афіцыйная старонка Ватыкану «Vatican News».

Папу Францішка завуць Хорхэ. Яго патронам з’яўляецца мучанік Георгій, які, згодна з легендай, забіў цмока. Ватыкан паведаміў, што пантыфік хоча святкаваць свае імяніны з самымі беднымі. Марозіва будуць раздаваць цэлы дзень у пляцоўках, якія аказваюць дапамогу бедным.

Арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які адказвае за раздачу міластыні ад імя Папы рымскага, і які фінансуе гэтую акцыю, патлумачыў, што бедныя прымаюць такія дробныя жэсты з вялікай радасцю як знак, што Папа пра іх думае.

У свой апошні дзень народзін, 17 снежня, Францішак запрасіў бедных на снеданне ў Дом святой Марты, дзе ён жыве.

www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!