У ЕС прапанавалі аслабіць абмежаванні на ўезд

Еўракамісія выступіла з прапановай аслабіць абмежаванні на неабавязковыя паездкі ў ЕС, якія дзейнічаюць для жыхароў трэціх краін. Выканаўчы орган ЕС адзначае, што абмежаванні можна аслабіць у сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце і правядзеннем вакцынацыі.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Еўракамісія прапануе дазволіць неабавязковыя паездкі ў Еўрасаюз для замежнікаў, якія былі прышчэплены адной з ухваленых у ЕС вакцын. Цяпер у гэтым спісе чатыры вакцыны: «Pfizer-BioNTech», «Moderna», «Vaxzevria» (папярэдняя назва — «AstraZeneca») і «Janssen». Абмежаванні могуць быць знятыя і для тых замежнікаў, хто быў прышчэплены вакцынамі, якія былі ўхваленыя СААЗ да ўжывання ў экстраных сітуацыях.

Да таго ж краіны, Еўрасаюза маюць права патрабаваць выканання замежнікамі санітарных мер — такіх, як каранцін і ПЦР-тэст, перадае ТАСС. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Адальберт Янс, вызначэнне гэтых мер «застаецца ў кампетэнцыі дзяржаў ЕС».

Вакцына «Спутник V», якая выкарыстоўваецца ў Беларусі, у гэтыя спісы пакуль не ўваходзіць. Цяпер расійская вакцына праходзіць працэдуру інспекцыі ў Еўрапейскім медыцынскім агенцтве.

Еўракамісія таксама прапануе ўвесці адмысловы экстраны механізм, які дазволіць аператыўна ўводзіць абмежаванні на ўезд у ЕС, каб прадухіліць распаўсюджванне новых штамаў каронавіруса.

Абмежаванні на ўезд у краіны Еўрасаюза дзейнічаюць з сакавіка 2020 года. Цяпер бесперашкодна прыязджаць у ЕС могуць грамадзяне краін, эпідэміялагічная сітуацыя ў якіх лічыцца спрыяльнай. Гэта Аўстралія, Кітай, Новая Зеландыя, Руанда, Сінгапур, Паўднёвая Карэя і Тайланд.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: