У ЕС заявілі аб «самым маштабным у гісторыі» размяшчэнні расійскіх войск каля Украіны

У ЕС лічаць, што размяшчэнне расійскіх ваенных ля межаў з Украінай з'яўляецца «самым маштабным у гісторыі». Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль, перадае карэспандэнт РБК.
Паводле яго слоў, на мяжы з Украінай было разгорнута звыш 150 тысяч вайскоўцаў, а таксама палявыя шпіталі. «Гэта найбуйнейшае разгортванне сіл, якое было калі-небудзь. Відавочна, што гэта прычына для турботы. Калі вы размяшчае шмат салдат, у любы момант можа ўзнікнуць іскра [канфлікту]», — сказаў ён. Барэль адмовіўся раскрываць крыніцу інфармацыі пра колькасць расійскіх вайскоўцаў.

РБК накіраваў запыт у дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі.

Што зараз адбываецца паміж Расіяй і Украінай і пры чым тут Беларусь: тлумачым простымі словамі


У сакавіку 2021 года сітуацыя на Данбасе абвастрылася. Аднавіліся абстрэлы, бестэрміновае перамір'е, якое было абвешчана летам 2020 года, было сарванае.

8 красавіка афіцыйная прадстаўніца Белага дома Джэн Псакі паведамляла пра сцягванне да ўкраінскай мяжы «максімальнага з 2014 года» ліку расійскіх войск.

У сваю чаргу, у Крамлі адказвалі на падобныя паведамленні, што расійскае войска можа перасоўвацца на тэрыторыі краіны па тых маршрутах, па якіх лічыць патрэбным. Прадстаўнік прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў ўдакладняў, што рух расійскіх войск не нясе пагрозы іншым дзяржавам. «Што да ўдзелу расійскіх войск ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Украіны, расійскія войскі ніколі не прымалі ў ім удзелу. І не прымаюць. Гэта з'яўляецца выключна ўнутрыўкраінскія канфліктам», — казаў Пяскоў.

14 красавіка ў Чорным моры і каля мяжы Украіны пачаліся вайсковыя вучэнні расійскага флоту. У іх былі задзейнічаны фрэгат «Адмірал Макараў», ракетныя і дэсантныя караблі, а таксама самалёты і верталёты марской авіяцыі і войскі супрацьпаветранай абароны флоту. У той жа дзень Украіна правяла артылерыйскія і танкавыя вучэнні на мяжы з Крымам. Паводле легенды, лінію ўкраінскай абароны спрабавала прарваць танкавае падраздзяленне пры падтрымцы пяхоты. На гэта павінны былі адрэагаваць танкавы рэзерв, а таксама супрацьтанкавая артылерыя.

16 красавіка прэзідэнты Францыі і Украіны Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі, а таксама канцлер Нямеччыны Ангела Меркель правялі відэаканферэнцыю. Па яе выніках яны заклікалі Расію вывесці войскі з Крыма і адсунуць іх ад мяжы з Украінай. 19 красавіка Барэль казаў, што ў Еўрасаюзе ўпэўненыя, што сітуацыя на ўкраінскай мяжы застаецца небяспечнай. Таму чарговы раз заклікалі Расію адвесці свае войскі ад мяжы.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: