У Эстоніі пасярод лесу знайшлі кантэйнер з уранам

Ратавальнікі выявілі кантэйнер з дапамогаю металашукальніка падчас пошукаў старых снарадаў каля сховішча з пяском у лесе непадалёк Таліну.


Паводле прэс-службы выратавальнага дэпартамента, металёвы цыліндр адправілі на экспертызу.


Кантэйнер з радыеактыўным рэчывам зальюць бетонам і будуць захоўваць у сховішчы.


«Спецыялісты асаблівай хімічнай службы выратавальнага дэпартаменту пры дапамозе вымяральных прыбораў і рэнтгена ўсталявалі, што капсула змяшчае ізатоп урану. Але, паколькі яна надзейна зачынена, вырашылі яе не адкрываць», — распавёў прэс-сакратар выратавальнага цэнтру Індрэк Хірс агенцтву BNS.

Паходжанне капсулы невядома, але крымінальную справу ўзбуджаць не будуць. Магчыма, гэта капсула ляжыць там яшчэ з савецкіх часоў.


«Паблізу месца знаходкі калісьці размяшчалася савецкая вайсковая частка», — сказаў Індрэк Хірс.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: