У Еўрапарламенце заклікаюць да жорсткіх санкцыяў супраць Крамля з-за Украіны

«Пуцін павінен ведаць цану сваім дзеянням», — заявіў кіраўнік фракцыі партыі EVP ў Еўрапарламенце Манфрэд Вэбер, каментуючы ўзмацненне ваеннай прысутнасці РФ на мяжы з Украінай.
Еўрасаюз і ЗША павінны паказаць Крамлю, з чым ён сутыкнецца, калі будзе спрыяць эскалацыі сітуацыі ва Усходняй Украіне ці накіруе ў рэгіён свае войскі, заявіў кіраўнік фракцыі кансерватыўнай Еўрапейскай народнай партыі (EVP) у Еўрапарламенце Манфрэд Вэбер (Manfred Weber) у інтэрв'ю выданням групы Funke, апублікаваным у нядзелю, 11 красавіка. Адказам на магчымыя правакацыі расійскіх уладаў павінны быць жорсткія санкцыі — такія, як замарозка рахункаў расійскіх алігархаў або адключэнне РФ ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT, падкрэсліў палітык, які з'яўляецца таксама намеснікам старшыні Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС), якоі ўваходзіць у кіруючую ў ФРГ кааліцыю. Іншым магчымым важалем ціску на Крэмль Вэбер лічыць газаправод «Паўночны паток - 2», будаўніцтва якога яшчэ не завершана. «Пуцін павінен ведаць цану сваім дзеянням», — дадаў ён.

У пачатку сакавіка ў інтэрв'ю часопісу Der Spiegel Манфрэд Вэбер ўжо выказваў меркаванне аб тым, што «Паўночны паток - 2» «не адпавядае еўрапейскім інтарэсам», паколькі ён «эканамічна стабілізуе сістэму Пуціна, якая вядзе маштабную дзейнасць супраць Еўразвяза і яго сяброў».

Магчымы адказ Захаду на эскалацыю ў Данбасе

З пункту гледжання еўрадэпутата, Еўрасаюз і ЗША павінны паказаць Крамлю, "што чакае расійскае кіраўніцтва, калі яно працягне эскалацыю сітуацыі на ўсходзе Украіны ці ўвядзе туды свае войскі". Адказ заходніх краін на такія дзеянні Масквы павінен быць "моцным і недвухсэнсоўным", заявіў Вэбер.

Тое ж тычыцца магчымай рэакцыі ЕС на сітуацыю вакол крытыка Крамля Аляксея Навальнага, пагаршэнне здароўя якога, мяркуючы па ўсім, стала вынікам наўмысных дзеянняў расійскага кіраўніцтва, адзначыў кіраўнік фракцыі EVP ў Еўрапарламенце. «Час дазаваных санкцый мінуў», — рэзюмаваў Вэбер.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: