У Еўрасаюзе пачалося анлайн-галасаванне аб адмене летняга альбо зімовага часу

Еўрапейская камісія запусціла сайт, на якім жыхары краін ЕС могуць да 16 жніўня прагаласаваць за тое, які час яны лічаць лепшым: летні або зімовы.

У Еўрасаюзе пачалося анлайн-галасаванне, якое павінна вырашыць, на які менавіта час раз і назаўсёды пяройдуць жыхары ЕС. Еўрапейская камісія запусціла 5 ліпеня, сайт, на якім жыхары краін ЕС могуць да 16 жніўня прагаласаваць за тое, якому часу яны аддаюць перавагу: летнему або зімоваму. Пераходу з аднаго на іншы больш не будзе, паведамляе DW.

Аднак з-за наплыву жадаючых прагаласаваць сайт, не вытрымаўшы нагрузкі, часова не працуе.

Згодна з вынікамі рэпрэзентатыўнага апытання, праведзенага інстытутам вывучэння грамадскай думкі Forsa ў Германіі, амаль дзве траціны немцаў лічаць пераход на летні і зімовы час бессэнсоўнай працэдурай і хочуць адмены летняга часу.

Многія жыхары еўрапейскіх краін скардзяцца на тое, што пераход на летні час адмоўна адбіваецца на іх фізічным стане і псіхічным здароўі.

Вядучы нямецкі хронабіолаг Тыль Роннеберг адзначае, што любое парушэнне натуральнага, прыроднага рытму, які рэгулюе рэжым сну, парушае стабільнасць нашых унутраных гадзінікаў, а значыць і ўсяго арганізма. Такім недапушчальным умяшаннем у прыродны рытм хронабіолаг лічыць пераход на "сезоны" час. На аснове шматлікіх эксперыментаў Роннеберг даказвае, што гэта адмоўна адбіваецца не толькі на самаадчуванні людзей, але і на іх прадуктыўнасці. Гэта значыць з'яўляецца неэфектыўным і з эканамічнага пункту гледжання.

Як падкрэслівае вучоны, звычайна праходзіць ня менш 3-4 тыдняў пасля пераходу на летні, а ўвосень — назад на "нармальны" час, пакуль нашы ўнутраныя гадзінікі не сінхранізуюцца з гадзінікамі "сацыяльнымі". Калі ж надвор'е не адпавядае сезону (гэта значыць вясна спазняецца ці лета зацягваецца), патрабуецца нават больш. Яшчэ больш небяспечны, дарэчы, пазменная работа, калі дзень ператвараецца ў ноч, а ноч у дзень. Але гэта хоць бы дыктуецца вытворчай неабходнасцю, а перавод стрэлак раз у паўгода — поўная бязглуздзіца, падкрэслівае эксперт.

Еўракамісія неаднаразова падкрэслівала, што адмову ад пераходу на летні час трэба ўзгадняць на ўзроўні ўсіх краін Еўрасаюза. У Брусэлі лічаць, што перавод стрэлак гадзінікаў дазваляе эканоміць электраэнергію.

У 2014 годзе па замове ЕК было праведзена даследаванне, паводле якога, хаатычная адмову ад пераводу стрэлак была бы нязручнай кампаніям і жыхарам краін саюза.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Т.К.
  • 2018-07-08 15:47:24
https://ec.europa.eu/eusurvey/runner/2018-summertime-arrangements?surveylanguage=EN
Тут працуе сайт