У Францыі падчас каранціну пачасціўся сямейны гвалт

Французы цяжка пераносяць неабходнасць заставацца дома. За дзесяць дзён каранціну колькасць выпадкаў сямейнага гвалту, калі спатрэбілася ўмяшанне паліцэйскіх, павялічылася на 32%.

Французы цяжка пераносяць неабходнасць заставацца дома.

Колькасць выпадкаў унутрысямейнага гвалту ў Францыі значна вырасла пасля ўвядзення  абмежавальных мераў для барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса, заявіў кіраўнік МУС Францыі Крыстоф Кастанер. Пра гэта ў чацвер, 26 сакавіка, паведаміў тэлеканал France2.

У Францыі колькасць сямейных сварак, калі спатрэбілася ўмяшанне праваахоўных сілаў, павялічылася. За апошні тыдзень іх стала больш на 32 працэнты.

"Гэта адбылося на фоне строгіх мераў абмежавання перамяшчэння людзей", — заявіў Кастанер.

З 17 сакавіка ў Францыі на два тыдні былі зачыненыя кафэ, рэстараны, кінатэатры і нехарчовыя магазіны.

Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у Францыі, паводле апошняй інфармацыі, складае 29 155 чалавек  (1696 памерлых).

 Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: