У Францыі высвятляюць, ці адчуваюць сабакі пах людзей з каронавірусам

Кінолагі і ветэрынары на Корсіцы прыступілі да эксперыментаў, іх мэта — высветліць, ці здольныя службовыя сабакі па паху вызначаць, ці заразіўся чалавек каронавірусам, паведамляе ў суботу газета «Фігаро».
Аўчарка малінуа

Аўчарка малінуа

Праект праводзіцца пад кіраўніцтвам прафесара Дамініка Гранжана з французскай Нацыянальнай школай ветэрынарыі.

Арганізатары эксперыменту тлумачаць, што іх мэта — вызначыць, ці зыходзіць ад інфіцыраваных людзей нейкі адмысловы пах. У выпадку калі гэта так, можна навучыць сабак выяўляць захварэлых.

Ветэрынары падкрэсліваюць, што, такім чынам, акрамя традыцыйных тэстаў на каронавірус, ёсць шанец знайсці новы «інструмент» для пастаноўкі дыягназу.

У выпрабаваннях на Корсіцы ўдзельнічаюць восем сабак, шэсць з іх — бельгійскія аўчаркі малінуа.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: