У гадавіну Балтыйскага шляху ў Літве 10 000 чалавек адновяць жывы ланцуг

Сёлета ў Літве плануецца правесці мерапрыемства ў гонар Балтыйскага шляху, падчас якога жывым ланцугом стануць 10 000 чалавек.

Па словах аўтара ідэі і аднаго з арганізатараў Ігнаса Бразаўскаса, падобныя мерапрыемствы плануецца праводзіць кожныя пяць гадоў, каб стварыць новую традыцыю. А ў пяцідзесяцігоддзе Балтыйскага шляху ў 2039 годзе паўтарыць ланцужок людзей, якія ўзяліся за рукі і злучыл ітры Балтыйскія дзяржавы.

Першы ланцуг сёлета 23 жніўня працягнецца ад Кафедральнай плошчы да знака Вільнюса на Укмергскай шашы — на дзесяць кіламетраў. "Пакуль 10 000 нам здаецца цяжкадасягальным вынікам", — сказаў BNS старшыня праўлення грамадскай установы Mes Darom, якая і з'яўляецца адным з ініцыятараў паўтарэння акцыі, І. Бразаўскас. Паводле яго слоў, падобныя рэпетыцыі, хоць і менш маштабныя пройдуць у Латвіі і Эстоніі: імі зацікавіліся мясцовыя суполкі літоўцаў.

23 жніўня 1939 Савецкі Саюз і Нямеччына падпісалі так званы пакт Молатава-Рыбентропа і таемныя пратаколы да яго, якімі здзейснілі незаконны перадзел Еўропы. Пакт пазбавіў незалежнасці краіны Балтыі. У гадавіну гэтай падзеі 23 жніўня 1989 года два мільёны літоўцаў, латышоў і эстонцаў утварылі жывы ланцуг, узяўшыся за рукі на акцыі "Балтыйскі шлях". Жывы ланцуг працягнуўся на 650 кіламетраў ад Вежы Гедымінаса ў Вільні да Вежы Доўгага Германа ў Таліне. Балтыйскі шлях унесены ў спіс Сусветнай памяці ЮНЕСКА.

Паводле delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: