У Ганконгу асуджаныя дзевяць вядучых дэмакратычных актывістаў

Актывісты прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі адной з найбуйнейшых пратэсных акцый у Ганконгу ў жніўні 2019 года. Мера пакарання будзе абвешчаная ў сярэдзіне красавіка, паведамляе www.dw.com.
Грамадзянскія актывісты ў Ганконгу

Грамадзянскія актывісты ў Ганконгу

Суд у Ганконгу ў чацвер, 1 красавіка, вынес абвінаваўчыя прысуды дзевяцярым вядучым дэмакратычным актывістам. Сярод іншага, яны прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі адной з найбуйнейшых пратэсных дэманстрацый у Ганконгу ў жніўні 2019 года, у якой, паводле ацэнак, узялі ўдзел 1,7 мільёна чалавек.

Вінаватымі прызнаныя медыйны прадпрымальнік Джымі Лай, былы дэпутат Маргарэт Нг, вядомы адвакат Марцін Лі, апазіцыйны палітык Лён Квок Хун, а таксама актывісты Руху «Грамадзянскі праваабарончы фронт» («Civil Human Rights Front»). Кожнаму з іх пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Тэрміны пакарання будуць абвешчаныя 16 красавіка.

Большасць асуджаных дзесяцігоддзямі мірна змагаюцца за прамыя выбары ў Ганконгу. Улады гэтага Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР усімі сіламі спрабуюць здушыць дэмакратычны рух. У 2019 годзе ў Ганконгу быў прыняты новы Закон аб бяспецы, што рэзка абмежаваў грамадзянскія правы. На гэтым тыдні старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісаў закон аб рэформе выбарчай сістэмы ў Ганконгу, з тым, каб гэтым горадам надалей кіравалі толькі «патрыёты».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: